Перевод художественной прозы с английского на белорусский язык

Гурток перакладу мастацкай літаратуры на беларускую мову дзейнічае з 2014 года. За гэты час да няго далучыліся больш за 30 студэнтаў, некаторыя з іх працягваюць супрацоўнічаць нават пасля заканчэння ВНУ. 

Пераклады студэнтаў друкуюцца ў часопісе "Маладосць", у гуртка ёсць нават асобная рубрыка. 

Цяпер цяжка паверыць, што, калі абмяркоўвалася стварэнне гуртка, ніхто не ўяўляў, ні колькі студэнтаў да няго прыйдзе, ні што яны будут перакладаць.

Спачатку шмат часу пайшло на тое, каб прыдумаць, з чаго пачаць. Быў снежань і хацелася калядных цудаў. Тады вырашылі ўзяць Калядную ялінку Дыкенса. Было няпроста, але вынік парадаваў. Але і цяпер, больш за чатыры гады пазней, кожная публікацыя – гэта маленькі калядны цуд, няхай і летам.

У гуртку працуюць цудоўныя, натхненыя і безумоўна таленавітыя маладыя перакладчыкі. Ім цікава перакладаць што заўгодна: Ч. Дыкенса і В. Вульф, А. Бірса і М. Твэна, Э. По і Джэрома К Джэрома. Далучайцеся!

Кіраўнік - Марозава Вольга Уладзіміраўна


События

18 мая 2016