Мая малая Радзіма

Новы праект нашых першакурснікаў - Гомель

МДЛУ вабіць таленавітых і амбіцыйных маладых людзей з розных куткой Беларусі. На старонцы праекта студэнты ў выглядзе кароткіх замалёўкаў дзеляцца сваёй пяшчотай да родных гарадоў ды мястэчак. Слоган праекта – "святое месца для кожнага з нас". Далучайцеся, каб як мага больш людзей даведалася пра хараство вашага любага месца! Давайце разам спасцігаць Беларусь.

Сёння мы маем магчымасць паглядзець на горад Гомель вачыма адной нашай студэнткі:

Калі-небудзь, лёсам стомлены, 
У струмені дзён спыніўшы свой шлях, 
Ты ўспомніш сэрцам гэтае імя – Гомель, 
І круг, замкнуўшы, ты ўсвядоміш сутнасць. 

Любоў - самае моцнае пачуццё, якое можа адчуваць чалавек. Любоў да маці, да сяброў, да нейкай працы, да Радзімы. Любіць свой горад – значыць бачыць у ім толькі добрае, адчуваць водар, які знаёмы толькі табе, і вельмі сумаваць па непрыкметных вулачках, калі знаходзішся далёка ад дому. Радзіма, радзіна, родны горад – словы з коранем РОД. Ва ўсходніх славян у старажытным свеце, як вядома, было шматбожжа, але галоўным богам мы лічылі Рода. Бог, якога любілі, паважалі і ў якога верылі. Такім чынам, родны горад для кожнага – гэта месца, якое любяць і якому заўсёды верныя. 

Гарады Беларусі прыгожыя і непаўторныя, але на паўднёвым усходзе гэтай дзіўнай краіны ёсць горад пад назвай Гомель. Гэта маленькая часцінка мяне. Цудоўны горад па-над Сожам, у якім я правяла сваё дзяцінства; тут жывуць мае бацькі, сябры і ўсе тыя, хто мне дарагія. Для мяне Гомель – гэта не проста забудаваная тэрыторыя. Ён жывы, ён дыхае, ён памятае кожнага, хто вырашыў з ім пазнаёміцца. І ведаеце, што я хачу гэтым сказаць? Што я не ведаю больш ветлівага і адкрытага горада за мой любімы Гомель.



Культура

События

18 мая 2016