Зiмовая iнтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калi?"

У другі дзень вясны ў інтэрнаце №1 МДЛУ адбылася зімняя гульня "Што? Дзе? Калі?" І надвор’е паспрыяла стварэнню зімняй атмасферы. ❄

У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел 8 каманд: “Слесарка”, “Нейкая дзіч”, “Баклажаны”, “Иллюзион”, “Победа”, каманда выпускнікоў “Бульбакаханне”, навічкі “IQ 0” і каманда факультэта англійскай мовы “Наруто Узумаки”. 

Удзельнікам не прыйшлося доўга разагравацца, гульня адразу “пайшла”: першае пытанне ўзялі дзве каманды, на другое адказалі чатыры, а з трэцім справіліся ўжо ўсе. Самым багатым на балы быў другі тур: каманды “Баклажаны” і “Иллюзион” здолелі набраць ажно па 8 балаў, а “Слесарка”, “Бульбакаханне” і “Нейкая дзіч” – па 7. Варта адзначыць, што з усімі трыма пытаннямі бліца справіліся чатыры каманды, але супербліц быў узяты толькі адной. У трэцім туры знаўцаў чакалі даволі складаныя заданні, таму ажно на чатыры пытанні не адказала ніводная каманда. 

Пераможцамі сталі каманды “Слесарка” (17 балаў), “Нейкая дзіч” (16 балаў) і “Баклажаны” (15 балаў). Трошкі не хапіла камандзе “Иллюзион”, якая з вынікам у 14 балаў заняла 4 месца. Пятымі сталі знаўцы каманды “Бульбакаханне”, яны набралі 11 балаў, 9 балаў набрала каманда IQ 0, на адзін бал менш у каманды “Победа”. 3 балы набрала каманда “Наруто Узумаки”. 

Пасля дзвюх гульняў каманды “Слесарка” і “Нейкая дзіч” маюць 31 бал і пачнуць фінальную гульню з 2 бонуснымі баламі. “Баклажаны”, “Иллюзион” і “Бульбакаханне” набралі 24 балы і фінал пачнуць з 1 бонусным балам.

Можна сказаць, што гульня была даволі вясёлая і смешных адказаў было шмат, вядучым было нават складана вырашыць, каму ж даць “лімон”. Выбраць адну каманду так і не атрымалася, таму вядучыя зрабілі такім чынам: камандзе навічкоў “IQ 0” далі “лімон”, а ўжо вопытную каманду “Иллюзион” адзначылі кіслым яблыкам. 

 

Хочацца пажадаць усім камандам поспехаў ў фінале і напомніць, што папярэднія вынікі здымаюцца і ўсе каманды маюць аднолькавыя шанцы паказаць сябе. 

Слева направо: организаторы и ведущие Савкова Анастасия (3 курс), Голомако Юрий (выпускник), заместитель декана Никитенкова К.Г.
 



Мероприятия Культура

События

18 мая 2016